Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга I » КОСТКА Марыя Несцераўна
[1917, Бабруйск Магілёўскай вобл. — ?], музыкант. З сям’і рабочага. Працавала ў Бабруйскім драматычным тэатры. У час 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі. Арыштавана 22.5.1944 (?) за «сувязь з нямецкімі разведорганамі». Месца арышту невядома. 23.10.1944 пастановай чацвёртага аддзела следчай часці НКДБ БССР вызвалена і рэабілітавана. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа К. № 6094 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
[По книге: т. III, кн. 1, с. 504]
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.