Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » КОСТКА Марыя Несцераўна 

КОСТКА Марыя Несцераўна

[1917, Бабруйск Магілёўскай вобл. — ?], музыкант. З сям’і рабочага. Працавала ў Бабруйскім драматычным тэатры. У час 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі. Арыштавана 22.5.1944 (?) за «сувязь з нямецкімі разведорганамі». Месца арышту невядома. 23.10.1944 пастановай чацвёртага аддзела следчай часці НКДБ БССР вызвалена і рэабілітавана. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа К. № 6094 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".