Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга I » КУПЦЫЕВІЧ Вера Адамаўна
[1910, Мінск — ?], артыстка. З сям’і рабочага. Атрымала вышэйшую адукацыю. Выйшла замуж, гадавала дваіх дзяцей. У час 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі. Арыштавана 27.9.1944 у Мінску па адрасе: вул. Прыгожая, д. 25, кв. 1. Асуджана асобай нарадай пры НКДБ 28.7.1945 як «памагатая нямецкіх захопнікаў» і за «антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Вызвалена (хутчэй за ўсё, з Мінскай турмы) у 1950. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 11.6.1963. Асабовая справа К. № 11310-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.