Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » КУПЦЫЕВІЧ Вера Адамаўна 

КУПЦЫЕВІЧ Вера Адамаўна

[1910, Мінск — ?], артыстка. З сям’і рабочага. Атрымала вышэйшую адукацыю. Выйшла замуж, гадавала дваіх дзяцей. У час 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі. Арыштавана 27.9.1944 у Мінску па адрасе: вул. Прыгожая, д. 25, кв. 1. Асуджана асобай нарадай пры НКДБ 28.7.1945 як «памагатая нямецкіх захопнікаў» і за «антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Вызвалена (хутчэй за ўсё, з Мінскай турмы) у 1950. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 11.6.1963. Асабовая справа К. № 11310-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".