Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга I » ГУДЗІК Сяргей Пятровіч
[1905, мяст. Быцень Слонімскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Івацэвіцкі р-н Брэсцкай вобл. — ?], службовец, педагог. У 1927 уступіў у ВКП(б). Падчас арышту дырэктар Казанскага авіяцыйнага інстытута. Арыштаваны 13.8.1936. Асуджаны асобай нарадай НКВД СССР 10.12.1936 за «садзейнічанне трацкісцкай дзейнасці» да 5 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ва Ухта-Пячорскі, затым пераведзены, хутчэй за ўсё, ва Ухта-Іжэмскі канцлагеры НКВД Комі АССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 12.4.1989.
Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий. Республика Татарстан.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.