Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » ГУДЗІК Сяргей Пятровіч 

ГУДЗІК Сяргей Пятровіч

[1905, мяст. Быцень Слонімскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Івацэвіцкі р-н Брэсцкай вобл. — ?], службовец, педагог. У 1927 уступіў у ВКП(б). Падчас арышту дырэктар Казанскага авіяцыйнага інстытута. Арыштаваны 13.8.1936. Асуджаны асобай нарадай НКВД СССР 10.12.1936 за «садзейнічанне трацкісцкай дзейнасці» да 5 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ва Ухта-Пячорскі, затым пераведзены, хутчэй за ўсё, ва Ухта-Іжэмскі канцлагеры НКВД Комі АССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 12.4.1989.

Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий. Республика Татарстан.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".