Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга I » ГУЛЮТА Лука Сідаравіч
[1900, в. Кажановічы Магілёўскай губ., цяпер Жыткавіцкі р-н Гомельскай вобл. — ?], вайсковец. З бел. сялянскай сям’і. Падчас арышту інжынер, камендант ваеннага гарадка. Быў членам ВКП(б). Арыштаваны 11.3.1942 у Зеленадольску Татарскай АССР. Асуджаны трыбуналам войскаў НКВД Татарскай АССР 24.4.1942 за «антысавецкую агітацыю і прапаганду» да 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 4.6.1957.
Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий. Республика Татарстан.
[По книге: т. III, кн. 1, с. 331]
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.