Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » ГУЛЮТА Лука Сідаравіч 

ГУЛЮТА Лука Сідаравіч

[1900, в. Кажановічы Магілёўскай губ., цяпер Жыткавіцкі р-н Гомельскай вобл. — ?], вайсковец. З бел. сялянскай сям’і. Падчас арышту інжынер, камендант ваеннага гарадка. Быў членам ВКП(б). Арыштаваны 11.3.1942 у Зеленадольску Татарскай АССР. Асуджаны трыбуналам войскаў НКВД Татарскай АССР 24.4.1942 за «антысавецкую агітацыю і прапаганду» да 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 4.6.1957.

Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий. Республика Татарстан.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".