Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга I » КАРАТАЙ Ксенія Амвросеўна
[1899, в. Прусы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Салігорскі р-н Мінскай вобл. — ?], сялянка-аднаасобніца, сястра М. Лужаніна. З бел. сялянскай сям’і. Арыштавана 9.3.1936. Асуджана 21.11.1936 тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю» і «здраду радзіме» да 10 гадоў ППК з канфіскацыяй маёмасці. Верагодна, этапавана ў Карагандзінскі канцлагер НКВД Казахскай ССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 24.11.1956 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Справа К. і некаторых інш. аднаасобнікаў і земляробаў № 10008-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
[По книге: т. III, кн. 1, с. 460–461]
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.