Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга I » КУРЫННЫ Фёдар Калейнікавіч
[1898, в. Падашкі, цяпер Харкаўская вобл., Украіна — ?], педагог. З сялянскай сям’і. У грамадзянскую вайну ў арміі Дзянікіна. У пасляваенны час атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1930-я г. выкладчык Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі. Арыштаваны 18.11.1937. Асуджаны «тройкай» НКВД 25.11.1937 за «антысавецкую прапаганду» да 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Вярхоўным судом СССР 30.3.1955. Асабовая справа К. № 5688 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.