Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » КУРЫННЫ Фёдар Калейнікавіч 

КУРЫННЫ Фёдар Калейнікавіч

[1898, в. Падашкі, цяпер Харкаўская вобл., Украіна — ?], педагог. З сялянскай сям’і. У грамадзянскую вайну ў арміі Дзянікіна. У пасляваенны час атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1930-я г. выкладчык Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі. Арыштаваны 18.11.1937. Асуджаны «тройкай» НКВД 25.11.1937 за «антысавецкую прапаганду» да 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Вярхоўным судом СССР 30.3.1955. Асабовая справа К. № 5688 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".