Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга I » ВОЛКАЎ Сцяпан Сяргеевіч
[1894, Орша Магілёўскай губ., цяпер Віцебская вобл. — 27.4.1941, ГУЛАГ], службовец. З бел. сям’і. У 1928 уступіў у ВКП(б). Падчас арышту начальнік водазабеспячэння станцыі Курган Курганскай вобл. (Расія). Арыштаваны 4.2.1937. Асуджаны Лінейным судом Паўднёваўральскай чыгункі 15.9.1937 за «дыверсійна-шкодніцкую дзейнасць» да 10 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ва Ухта-Пячорскі (з мая 1938 рэфармаваны ва Ухта-Іжэмскі) канцлагер НКВД Комі АССР. Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны аддзелам КДБ Паўднёваўральскай чыгункі 4.10.1957.
Кр.: Осуждены по 58-й... Книга памяти жертв политических репрессий Курганской области. Курган, 2002. Т. 1.
[По книге: т. III, кн. 1, с. 264]
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.