Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » ВОЛКАЎ Сцяпан Сяргеевіч 

ВОЛКАЎ Сцяпан Сяргеевіч

[1894, Орша Магілёўскай губ., цяпер Віцебская вобл. — 27.4.1941, ГУЛАГ], службовец. З бел. сям’і. У 1928 уступіў у ВКП(б). Падчас арышту начальнік водазабеспячэння станцыі Курган Курганскай вобл. (Расія). Арыштаваны 4.2.1937. Асуджаны Лінейным судом Паўднёваўральскай чыгункі 15.9.1937 за «дыверсійна-шкодніцкую дзейнасць» да 10 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ва Ухта-Пячорскі (з мая 1938 рэфармаваны ва Ухта-Іжэмскі) канцлагер НКВД Комі АССР. Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны аддзелам КДБ Паўднёваўральскай чыгункі 4.10.1957.

Кр.: Осуждены по 58-й... Книга памяти жертв политических репрессий Курганской области. Курган, 2002. Т. 1.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".