Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга I » КЕНІГ Альфрэд Юльянавіч
[1887, Канстанцінаў Пятроўскай губ., цяпер Польшча (?) — 22.11.1937, Мінск, НКВД], службовец, педагог. З сям’і рабочага. У 1930-я г. дырэктар Мінскага тарфянога тэхнікума, член ВКП(б). Арыштаваны 13.10.1937 у Мінску па адрасе: вул. Беларуская, д. 4, кв. 10. Асуджаны «тройкай» НКВД 17.11.1937 як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі ПАВ» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 1.10.1957. Асабовая справа К. (адноўленая) № 10948-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.