Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » КЕНІГ Альфрэд Юльянавіч 

КЕНІГ Альфрэд Юльянавіч

[1887, Канстанцінаў Пятроўскай губ., цяпер Польшча (?) — 22.11.1937, Мінск, НКВД], службовец, педагог. З сям’і рабочага. У 1930-я г. дырэктар Мінскага тарфянога тэхнікума, член ВКП(б). Арыштаваны 13.10.1937 у Мінску па адрасе: вул. Беларуская, д. 4, кв. 10. Асуджаны «тройкай» НКВД 17.11.1937 як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі ПАВ» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 1.10.1957. Асабовая справа К. (адноўленая) № 10948-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".