Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга I » ГУРА Іван Пятровіч
[1886, в. Брэжніца Кракаўскага пав., Аўстра-Венгрыя, цяпер Польшча — ?], грамадскі дзеяч. З сям’і рабочага. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Быў жанаты, гадаваў траіх дзяцей. На момант арышту (4.10.1939) бургамістр Докшыц. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 4.9.1940 як «кіраўнік фашысцкай арганізацыі «Стральцы» да 8 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ў Сібірскі канцлагер НКВД Новасібірскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Віцебскай вобл. 22.12.1989. Асабовая справа Г. з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.