Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга I » КЛЯНІЦКІ Віктар Сямёнавіч
[1879, в. Урочышча-Кудашаўка (?) Мінскай губ., цяпер Мінская (?) вобл. — 31.10.1937, Мінск, НКВД], педагог, верагодна, муж Тамары Кляніцкай. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1930-я г. загадчык кафедраў Віцебскага ветэрынарна-заалагічнага інстытута і Віцебскага медыцынскага інстытута. Арыштаваны 20.6.1937 у Віцебску па адрасе: вул. Урыцкага, д. 9, кв. 3. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 30.10.1937 за «дзейнасць у складзе антысавецкай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 29.10.1957. Асабовая справа К. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
[По книге: т. III, кн. 1, с. 496]
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.