Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » КЛЯНІЦКІ Віктар Сямёнавіч 

КЛЯНІЦКІ Віктар Сямёнавіч

[1879, в. Урочышча-Кудашаўка (?) Мінскай губ., цяпер Мінская (?) вобл. — 31.10.1937, Мінск, НКВД], педагог, верагодна, муж Тамары Кляніцкай. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1930-я г. загадчык кафедраў Віцебскага ветэрынарна-заалагічнага інстытута і Віцебскага медыцынскага інстытута. Арыштаваны 20.6.1937 у Віцебску па адрасе: вул. Урыцкага, д. 9, кв. 3. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 30.10.1937 за «дзейнасць у складзе антысавецкай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 29.10.1957. Асабовая справа К. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".