Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга I » КОЗЕЛ-ПАКЛЕЎСКІ Уладзіслаў Іванавіч
[1866, фальв. Аўласы Нова-Пагосцкая вол. Дзісненскага пав. Віленскай губ., цяпер в. Аўласенкі Міёрскага р-на Віцебскай вобл. — ?], памешчык, сын Яна (Івана) Козел-Паклеўскага. Быў жанаты, меў дваіх дзяцей. Арыштаваны 8.4.1940 у фальв. Янопаль (цяпер Віцебская вобл.). Асуджаны 29.11.1940 як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» і «сацыяльна-небяспечны элемент» да 5 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ў адзін з канцлагераў Краснаярскага краю. Вызвалены у вер. 1941. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Віцебскай вобл. 15.11.1989. Асабовая справа К.-П № 17068-П з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
[По книге: т. III, кн. 1, с. 498–499]
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.