Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » КОЗЕЛ-ПАКЛЕЎСКІ Уладзіслаў Іванавіч 

КОЗЕЛ-ПАКЛЕЎСКІ Уладзіслаў Іванавіч

[1866, фальв. Аўласы Нова-Пагосцкая вол. Дзісненскага пав. Віленскай губ., цяпер в. Аўласенкі Міёрскага р-на Віцебскай вобл. — ?], памешчык, сын Яна (Івана) Козел-Паклеўскага. Быў жанаты, меў дваіх дзяцей. Арыштаваны 8.4.1940 у фальв. Янопаль (цяпер Віцебская вобл.). Асуджаны 29.11.1940 як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» і «сацыяльна-небяспечны элемент» да 5 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ў адзін з канцлагераў Краснаярскага краю. Вызвалены у вер. 1941. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Віцебскай вобл. 15.11.1989. Асабовая справа К.-П № 17068-П з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".