Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга I » КІВІ Эрнст Янавіч
[16.3.1906, Пецярбург, цяпер Санкт-Пецярбург, Расія — ?], педагог. З сям’і службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Падчас арышту выкладчык МВПІ. Арыштаваны 6.4.1938 у Мінску па адрасе: вул. Свярдлова, д. 4, кв. 2. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 5.8.1939 як «агент германскай разведкі» да 5 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ў адзін з магаданскіх канцлагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай БВА 31.5.1989. Асабовая справа К. № 25671-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.