Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » КІВІ Эрнст Янавіч 

КІВІ Эрнст Янавіч

[16.3.1906, Пецярбург, цяпер Санкт-Пецярбург, Расія — ?], педагог. З сям’і службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Падчас арышту выкладчык МВПІ. Арыштаваны 6.4.1938 у Мінску па адрасе: вул. Свярдлова, д. 4, кв. 2. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 5.8.1939 як «агент германскай разведкі» да 5 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ў адзін з магаданскіх канцлагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай БВА 31.5.1989. Асабовая справа К. № 25671-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".