Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга I » КАРПІЦКІ Міхаіл Аляксандравіч
[11.1.1889, мястэчка Асавец Гродзенскай губ., цяпер Польшча — ?], вайсковец, музыкант. З сям’і службоўца. У 1929 уступіў у ВКП(б). У 1930-я г. камандзір музыкальнага ўзвода Віцебскага дома культуры авіятараў. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 10.7.1938 у Віцебску па адрасе: вул. Гогалеўская, д. 27, кв. 7. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 5.8.1939 за «шпіянаж і антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 5.4.1961. Асабовая справа К. № 10912-П з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
[По книге: т. III, кн. 1, с. 468]
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.