Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » КАРПІЦКІ Міхаіл Аляксандравіч 

КАРПІЦКІ Міхаіл Аляксандравіч

[11.1.1889, мястэчка Асавец Гродзенскай губ., цяпер Польшча — ?], вайсковец, музыкант. З сям’і службоўца. У 1929 уступіў у ВКП(б). У 1930-я г. камандзір музыкальнага ўзвода Віцебскага дома культуры авіятараў. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 10.7.1938 у Віцебску па адрасе: вул. Гогалеўская, д. 27, кв. 7. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 5.8.1939 за «шпіянаж і антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 5.4.1961. Асабовая справа К. № 10912-П з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".