Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга I » ГІМЕЛЬФАРБ Самуіл Майсеевіч
[1.3.1894, мяст. Індуpа Гродзенскага пав., цяпер Гродзенскі р-н — 20.12.1937, Мінск, НКВД], педагог. З сям’і службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1930-я г. загадчык кафедры Беларускага політэхнічнага інстытута. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Арыштаваны ў Мінску па адрасе: вул. Белаpуская, д. 4, кв. 13. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД СССР 27.8.1936 да 5 гадоў папраўча-працоўных работ. 17.11.1937 вернуты з канцлагера ў Мінск. 19.12.1937 пазасудовым органам НКВД прыгавораны як «член антысавецкай тpацкісцкай тэpарыстычнай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 3.12.1957. Асабовая справа Г. № 11053-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
[По книге: т. III, кн. 1, с. 304–305]
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.