Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » ГІМЕЛЬФАРБ Самуіл Майсеевіч 

ГІМЕЛЬФАРБ Самуіл Майсеевіч

[1.3.1894, мяст. Індуpа Гродзенскага пав., цяпер Гродзенскі р-н — 20.12.1937, Мінск, НКВД], педагог. З сям’і службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1930-я г. загадчык кафедры Беларускага політэхнічнага інстытута. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Арыштаваны ў Мінску па адрасе: вул. Белаpуская, д. 4, кв. 13. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД СССР 27.8.1936 да 5 гадоў папраўча-працоўных работ. 17.11.1937 вернуты з канцлагера ў Мінск. 19.12.1937 пазасудовым органам НКВД прыгавораны як «член антысавецкай тpацкісцкай тэpарыстычнай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 3.12.1957. Асабовая справа Г. № 11053-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".