Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга I » ГАРНОЎСКІ Вячаслаў
[? — ?], удзельнік нацыянальна-вызваленчай барацьбы ў Грэцыі. У 1820 у Магілёве ўступіў у тайнае грэчаскае рэвалюцыйнае таварыства. У пачатку 1821 выехаў у Валахію (Румынія), дзе сфарміраваў уланскі полк. На працягу 3 месяцаў прымаў удзел у баявых дзеяннях супраць турэцкіх акупантаў. Ваяваў у складзе расійскіх войск пад камандаваннем генерала Аляксандра Іпсіланці. Пасля паражэння пад Драгашанамі перайшоў аўстрыйскую мяжу, але быў схоплены і зняволены ў турме на працягу 5 гадоў. Паводле патрабавання цара Аляксандра І у 1826 выдадзены Расіі. Вернуты ў Магілёў пад пільны нагляд паліцыі. У 1837 урад Грэцыі завочна ўзнагародзіў Г. найвышэйшым ордэнам «Збавіцеля».
Літ.: Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Магілёва. Мн., 1998. С. 130—131.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.