Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » ГАРНОЎСКІ Вячаслаў 

ГАРНОЎСКІ Вячаслаў

[? — ?], удзельнік нацыянальна-вызваленчай барацьбы ў Грэцыі. У 1820 у Магілёве ўступіў у тайнае грэчаскае рэвалюцыйнае таварыства. У пачатку 1821 выехаў у Валахію (Румынія), дзе сфарміраваў уланскі полк. На працягу 3 месяцаў прымаў удзел у баявых дзеяннях супраць турэцкіх акупантаў. Ваяваў у складзе расійскіх войск пад камандаваннем генерала Аляксандра Іпсіланці. Пасля паражэння пад Драгашанамі перайшоў аўстрыйскую мяжу, але быў схоплены і зняволены ў турме на працягу 5 гадоў. Паводле патрабавання цара Аляксандра І у 1826 выдадзены Расіі. Вернуты ў Магілёў пад пільны нагляд паліцыі. У 1837 урад Грэцыі завочна ўзнагародзіў Г. найвышэйшым ордэнам «Збавіцеля».

Літ.: Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Магілёва. Мн., 1998. С. 130—131.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".