Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том II » ШЛОСБЕРГ Яфім Паўлавіч
[6.12.1906, Вільня — 1970, Мінск], гісторык. У 1928 скончыў БДУ. У 1937—41 загадчык кафедры гісторыі МВПІ, адначасова працаваў у Інстытуце гісторыі БелАН. Удзельнік 2-й сусветнай вайны. Узнагароджаны ордэнамі і медалямі. Арыштаваны ў час кампаніі «барацьбы з касмапалітамі» 6.11.1948. Асобай нарадай пры МДБ БССР 23.4.1949 прыгавораны да 10 гадоў лагераў. Пакаранне адбываў у Тайшэтлагу (Іркуцкая вобл.). 3.10.1955 Судзебнай калегіяй Вярхоўнага суда БССР тэрмін пакарання быў зменшаны да 7 гадоў. Вызвалены. Рэабілітаваны Прэзідыумам Вярхоўнага суда БССР 9.5.1956. У 1956—64 старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі АН БССР.
Кр.: НАРБ, ІКР.
Літ.: Возвращенные имена.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.