Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том II  » ШЛОСБЕРГ Яфім Паўлавіч 

ШЛОСБЕРГ Яфім Паўлавіч

[6.12.1906, Вільня — 1970, Мінск], гісторык. У 1928 скончыў БДУ. У 1937—41 загадчык кафедры гісторыі МВПІ, адначасова працаваў у Інстытуце гісторыі БелАН. Удзельнік 2-й сусветнай вайны. Узнагароджаны ордэнамі і медалямі. Арыштаваны ў час кампаніі «барацьбы з касмапалітамі» 6.11.1948. Асобай нарадай пры МДБ БССР 23.4.1949 прыгавораны да 10 гадоў лагераў. Пакаранне адбываў у Тайшэтлагу (Іркуцкая вобл.). 3.10.1955 Судзебнай калегіяй Вярхоўнага суда БССР тэрмін пакарання быў зменшаны да 7 гадоў. Вызвалены. Рэабілітаваны Прэзідыумам Вярхоўнага суда БССР 9.5.1956. У 1956—64 старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі АН БССР.

Кр.: НАРБ, ІКР.

Літ.: Возвращенные имена.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".