Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том II » СКАРДЗІС (СКАРДЖУС) Вікенцій Іосіфавіч
[28.4.1897, в. Сафійск Чавускага пав. Магілёўскай губ., цяпер Чавускі р-н Магілёўскай вобл. — 1967, ?], гісторык, публіцыст. Нарадзіўся ў літоўскай сям’і. Працаваў у літоўскім сектары АН, Інстытуце нацыянальных меншасцей, Інстытуце гісторыі БелАН. Кандыдат гістарычных навук. Вывучаў гісторыю пасяленняў літоўцаў у Беларусі. Арыштаваны 10.12.1937. Асобай нарадай 19.8.1938 прыгавораны да 5 гадоў высылкі ў Казахстан. Вызвалены ў 1943. Пасля жыў у Кустанайскай вобл. Казахстана. Рэабілітаваны 11.11.1957.
Лiт.: Возвращенные имена.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.