Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том II  » СКАРДЗІС (СКАРДЖУС) Вікенцій Іосіфавіч 

СКАРДЗІС (СКАРДЖУС) Вікенцій Іосіфавіч

[28.4.1897, в. Сафійск Чавускага пав. Магілёўскай губ., цяпер Чавускі р-н Магілёўскай вобл. — 1967, ?], гісторык, публіцыст. Нарадзіўся ў літоўскай сям’і. Працаваў у літоўскім сектары АН, Інстытуце нацыянальных меншасцей, Інстытуце гісторыі БелАН. Кандыдат гістарычных навук. Вывучаў гісторыю пасяленняў літоўцаў у Беларусі. Арыштаваны 10.12.1937. Асобай нарадай 19.8.1938 прыгавораны да 5 гадоў высылкі ў Казахстан. Вызвалены ў 1943. Пасля жыў у Кустанайскай вобл. Казахстана. Рэабілітаваны 11.11.1957.

Лiт.: Возвращенные имена.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".