Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том II » РАДЗЮК Пятро
журналіст, рэдактар. Вучыўся ў Віленскім ун-це. Быў рэдактарам-выдаўцом часопіса гумару і сатыры «Асва», які выходзіў легальна ў Вільні з 25.3 да 25.8.1934. Час. «Асва» працягваў традыцыі закрытых польскімі ўладамі час. «Маланка», «Беларускай газеты» і «Літаратурнай старонкі». Выйшла 6 нумароў. Выданне было забаронена польскімі ўладамі. Р. асуджаны на 6 гадоў турмы. Арыштаваны ваеннай контрразведкай у 1944. Вырваны з рук «Смерша» М.Танкам. Паводле некаторых звестак, пасля вайны жыў у Польшчы.
Літ.: Гэй, смалі, страляй, маланка! Мн., 1989.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.