Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том II  » РАДЗЮК Пятро 

РАДЗЮК Пятро

журналіст, рэдактар. Вучыўся ў Віленскім ун-це. Быў рэдактарам-выдаўцом часопіса гумару і сатыры «Асва», які выходзіў легальна ў Вільні з 25.3 да 25.8.1934. Час. «Асва» працягваў традыцыі закрытых польскімі ўладамі час. «Маланка», «Беларускай газеты» і «Літаратурнай старонкі». Выйшла 6 нумароў. Выданне было забаронена польскімі ўладамі. Р. асуджаны на 6 гадоў турмы. Арыштаваны ваеннай контрразведкай у 1944. Вырваны з рук «Смерша» М.Танкам. Паводле некаторых звестак, пасля вайны жыў у Польшчы.

Літ.: Гэй, смалі, страляй, маланка! Мн., 1989.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".