Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том II » ЛАСКОВІЧ Васіль Пятровіч
[нар. 5(18).2.1914, в. Франопаль Брэсцкага пав. Гродзенскай губ., цяпер Брэсцкі р-н], удзельнік зах.-бел. вызваленчага руху, гісторык, публіцыст. Быў адным з арганізатараў выступлення сялян в. Навасёлкі Брэсцкага пав. ў 1933. Арыштаваны польскімі ўладамі ў 1934, асуджаны на 10 гадоў зняволення. Вызвалены ў вер. 1939 пасля прыходу Чырвонай Арміі. Быў дэпутатам Народнага сходу Зах. Беларусі ў 1939 у Беластоку. З чэрв. 1941 на фронце, удзельнічаў у абароне Смаленска. Арыштаваны ў вер. 1941; сасланы ў Омск. Вызвалены ў крас. 1942. У вер. 1942 — ліп. 1944 нам. начальніка асобага аддзела партызанскага атрада імя Калініна. У 1945—70 на дзяржаўнай і партыйнай рабоце і ў органах юстыцыі ў Брэсце. У 1949 скончыў Усесаюзны юрыдычны завочны інстытут. У 1970—89 навуковы супрацоўнік мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой». Даследуе гісторыю рэвалюцыйнага руху ў Зах. Беларусі, гісторыю партызанскага руху ў гады 2-й сусветнай вайны. Адзін з аўтараў зборнікаў «У суровыя гады падполля» (1958), «У працы і ў баі» (1970), «Годы испытаний и мужества» (1973).
Тв.: Тайными тропами. Мн., 1974.
Літ.: ЭГБ, т. 4.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.