Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том II  » ЛАСКОВІЧ Васіль Пятровіч 

ЛАСКОВІЧ Васіль Пятровіч

[нар. 5(18).2.1914, в. Франопаль Брэсцкага пав. Гродзенскай губ., цяпер Брэсцкі р-н], удзельнік зах.-бел. вызваленчага руху, гісторык, публіцыст. Быў адным з арганізатараў выступлення сялян в. Навасёлкі Брэсцкага пав. ў 1933. Арыштаваны польскімі ўладамі ў 1934, асуджаны на 10 гадоў зняволення. Вызвалены ў вер. 1939 пасля прыходу Чырвонай Арміі. Быў дэпутатам Народнага сходу Зах. Беларусі ў 1939 у Беластоку. З чэрв. 1941 на фронце, удзельнічаў у абароне Смаленска. Арыштаваны ў вер. 1941; сасланы ў Омск. Вызвалены ў крас. 1942. У вер. 1942 — ліп. 1944 нам. начальніка асобага аддзела партызанскага атрада імя Калініна. У 1945—70 на дзяржаўнай і партыйнай рабоце і ў органах юстыцыі ў Брэсце. У 1949 скончыў Усесаюзны юрыдычны завочны інстытут. У 1970—89 навуковы супрацоўнік мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой». Даследуе гісторыю рэвалюцыйнага руху ў Зах. Беларусі, гісторыю партызанскага руху ў гады 2-й сусветнай вайны. Адзін з аўтараў зборнікаў «У суровыя гады падполля» (1958), «У працы і ў баі» (1970), «Годы испытаний и мужества» (1973).

Тв.: Тайными тропами. Мн., 1974.

Літ.: ЭГБ, т. 4.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".