Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том I » ЗЯНОВІЧ Сямён
[ХVIII ст., Полаччына — 1-я палова ХІХ ст., Сібір], паэт. Шляхціц Полацкага пав. Пісаў на польскай мове. Прыхільнік утапічнага сацыялізму. У вершы «Сапраўдная навука асноў права чалавека ў прыватнасці і права народаў увогуле» абгрунтоўваў «натуральную роўнасць» усіх людзей. Вершы З. трапілі да ўладаў. У канцы ХVIII ст. арыштаваны, абвінавачаны ў тым, што свае творы «пра вольнасць і тыранства цара» «пакінуў многім у Беларусі», вёз іх у Санкт-Пецярбург і ў Маскву. За вальнадумства сасланы на вечнае пасяленне ў Сібір.
Літ.: Мальдзіс, На скрыжаванні… С. 265—267.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.