Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том I  » ЗЯНОВІЧ Сямён 

ЗЯНОВІЧ Сямён

[ХVIII ст., Полаччына — 1-я палова ХІХ ст., Сібір], паэт. Шляхціц Полацкага пав. Пісаў на польскай мове. Прыхільнік утапічнага сацыялізму. У вершы «Сапраўдная навука асноў права чалавека ў прыватнасці і права народаў увогуле» абгрунтоўваў «натуральную роўнасць» усіх людзей. Вершы З. трапілі да ўладаў. У канцы ХVIII ст. арыштаваны, абвінавачаны ў тым, што свае творы «пра вольнасць і тыранства цара» «пакінуў многім у Беларусі», вёз іх у Санкт-Пецярбург і ў Маскву. За вальнадумства сасланы на вечнае пасяленне ў Сібір.

Літ.: Мальдзіс, На скрыжаванні… С. 265—267.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".