Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том I » ЗНАМЯРОЎСКІ Уладзіслаў
рэдактар, выдавец. У 1920—1930-х г. меў у Вільні прыватнае выдавецтва. Выдаваў арыгінальную і перакладную літаратуру, падручнікі, слоўнікі — усяго каля 20 назваў. Сярод іх «Беларускі каляндар на 1920 г.», «Сцэнічныя творы» Л.Родзевіча, «Дзед Завала» Ядвігіна Ш. (2-е выд.), «Расійска-беларускі слоўнік» М. і Г.Гарэцкіх (2-е выд.), «Кароткі нарыс гісторыі Беларусі» У.Ігнатоўскага (4-е выд.), творы Г.Леўчыка. За выпуск у 1928 «Беларускага дэкламатара» З. быў прыцягнуты польскімі ўладамі да судовай адказнасці.
Літ.: Леўчык Г. Доля і хлеб. Мн., 1980; БЭ, т. 7.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.