Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том I  » ЗНАМЯРОЎСКІ Уладзіслаў 

ЗНАМЯРОЎСКІ Уладзіслаў

рэдактар, выдавец. У 1920—1930-х г. меў у Вільні прыватнае выдавецтва. Выдаваў арыгінальную і перакладную літаратуру, падручнікі, слоўнікі — усяго каля 20 назваў. Сярод іх «Беларускі каляндар на 1920 г.», «Сцэнічныя творы» Л.Родзевіча, «Дзед Завала» Ядвігіна Ш. (2-е выд.), «Расійска-беларускі слоўнік» М. і Г.Гарэцкіх (2-е выд.), «Кароткі нарыс гісторыі Беларусі» У.Ігнатоўскага (4-е выд.), творы Г.Леўчыка. За выпуск у 1928 «Беларускага дэкламатара» З. быў прыцягнуты польскімі ўладамі да судовай адказнасці.

Літ.: Леўчык Г. Доля і хлеб. Мн., 1980; БЭ, т. 7.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".