Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том I » ГОРЫН-ГАЛКІН Уладзімір Піліпавіч
[сапр.: Галкін; псеўданім: К.Грабовский; 10(22).1.1861, Магілёў — 22.7.1925, Масква], філосаф. Вучыўся ў Харкаўскім ветэрынарным інстытуце. За ўдзел у студэнцкіх хваляваннях выключаны. Ствараў нарадавольскія гурткі ў Сімферопалі, Адэсе. За ўдзел у Паўднёвай нарадавольскай арганізацыі ў 1887 арыштаваны і сасланы на 10 гадоў у Верхаянск. З 1895 далучыўся да сацыял-дэмакратычнага руху. Супрацоўнічаў у газ. «Искра». Дэлегат ІІ з’езда РСДРП (1903, Брусель — Лондан); далучыўся да бальшавікоў. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 вярнуўся ў Расію. Адзін з арганізатараў Наркамата замежных спраў РСФСР. З 1920 на акадэмічнай рабоце ў Маскве.
Тв.: Грабовский К. [Горын-Галкін У]. «Долой материализм!»: (Критика эмпириокритичной критики). [Б. м.], 1910.
Літ.: ЭГБ, т. 3.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.