Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том I  » ГОРЫН-ГАЛКІН Уладзімір Піліпавіч 

ГОРЫН-ГАЛКІН Уладзімір Піліпавіч

[сапр.: Галкін; псеўданім: К.Грабовский; 10(22).1.1861, Магілёў — 22.7.1925, Масква], філосаф. Вучыўся ў Харкаўскім ветэрынарным інстытуце. За ўдзел у студэнцкіх хваляваннях выключаны. Ствараў нарадавольскія гурткі ў Сімферопалі, Адэсе. За ўдзел у Паўднёвай нарадавольскай арганізацыі ў 1887 арыштаваны і сасланы на 10 гадоў у Верхаянск. З 1895 далучыўся да сацыял-дэмакратычнага руху. Супрацоўнічаў у газ. «Искра». Дэлегат ІІ з’езда РСДРП (1903, Брусель — Лондан); далучыўся да бальшавікоў. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 вярнуўся ў Расію. Адзін з арганізатараў Наркамата замежных спраў РСФСР. З 1920 на акадэмічнай рабоце ў Маскве.

Тв.: Грабовский К. [Горын-Галкін У]. «Долой материализм!»: (Критика эмпириокритичной критики). [Б. м.], 1910.

Літ.: ЭГБ, т. 3.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".