Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том I » АНІШЧЫК Міхаіл
[3(16).10.1905, в. Була Слонімскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Івацэвіцкі р-н Брэсцкай вобл. — 8.2.1973, Мінск], дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Зах. Беларусі, журналіст. У 1926 уступіў у Беларускую сялянска-работніцкую грамаду, з 1925 у КПЗБ. У 1929 стаў сакратаром Слонімскага акруговага камітэта КСМЗБ, а з 1934 — сакратаром Слонімскага акруговага камітэта КПЗБ. Тройчы быў зняволены польскімі ўладамі. Пасля ўз’яднання Беларусі быў старшынёй Слонімскага гарвыканкама. З чэрв. 1943 у тыле нямецкіх войск, памочнік упаўнаважанага Беларускага штаба партызанскага руху па Баранавіцкай вобл., у жн.—снеж. 1943 кіраўнік Слонімскага падпольнага міжрайпартцэнтра. Рэдагаваў падпольную газ. «Вольная праца». Пасля вайны на партыйнай і савецкай рабоце. Яго імем названа вуліца ў Слоніме.
Літ.: ЭГБ, т. 1.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.