Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том I  » АНІШЧЫК Міхаіл 

АНІШЧЫК Міхаіл

[3(16).10.1905, в. Була Слонімскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Івацэвіцкі р-н Брэсцкай вобл. — 8.2.1973, Мінск], дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Зах. Беларусі, журналіст. У 1926 уступіў у Беларускую сялянска-работніцкую грамаду, з 1925 у КПЗБ. У 1929 стаў сакратаром Слонімскага акруговага камітэта КСМЗБ, а з 1934 — сакратаром Слонімскага акруговага камітэта КПЗБ. Тройчы быў зняволены польскімі ўладамі. Пасля ўз’яднання Беларусі быў старшынёй Слонімскага гарвыканкама. З чэрв. 1943 у тыле нямецкіх войск, памочнік упаўнаважанага Беларускага штаба партызанскага руху па Баранавіцкай вобл., у жн.—снеж. 1943 кіраўнік Слонімскага падпольнага міжрайпартцэнтра. Рэдагаваў падпольную газ. «Вольная праца». Пасля вайны на партыйнай і савецкай рабоце. Яго імем названа вуліца ў Слоніме.

Літ.: ЭГБ, т. 1.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".