Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя » Том IV. Кнiга II » ЭЙМАНТ Уладзіслаў Іосіфавіч
[1905, Царскае Сяло Пецярбургскай губ., цяпер Пушкін, Расія – ?]. З сям’і рабочага. Меў незакончаную сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў настаўнікам школы мяст. Крывічы, цяпер Мядзельскі р-н Мінскай вобл. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 2.10.1939. Асуджаны 21.5.1941 асобай нарадай пры НКДБ як “член контррэвалюцыйнай партыі” і за “контррэвалюцыйную барацьбу” да 8 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Паўночна-Усходні лагер НКДБ Магаданскай вобл. Вызвалены ў лют. 1942. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Пракуратурай БССР 12.6.1989. Групавая справа Э. i інш. № 23661-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.