Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга II  » ЭЙМАНТ Уладзіслаў Іосіфавіч 

ЭЙМАНТ Уладзіслаў Іосіфавіч

[1905, Царскае Сяло Пецярбургскай губ., цяпер Пушкін, Расія – ?]. З сям’і рабочага. Меў незакончаную сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў настаўнікам школы мяст. Крывічы, цяпер Мядзельскі р-н Мінскай вобл. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 2.10.1939. Асуджаны 21.5.1941 асобай нарадай пры НКДБ як “член контррэвалюцыйнай партыі” і за “контррэвалюцыйную барацьбу” да 8 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Паўночна-Усходні лагер НКДБ Магаданскай вобл. Вызвалены ў лют. 1942. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Пракуратурай БССР 12.6.1989. Групавая справа Э. i інш. № 23661-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".