Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя » Том IV. Кнiга II » ШАБЛОЎСКАЯ Кацярына Маркаўна
[1892, в. Шаpкоўшчына Дзісенскага пав.Віленскай губ., цяпер райцэнтр Віцебскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю адукацыю. У 1918–20 г. член КПБ. З 1926 член “Беларускай сялянска-работніцкай Грамады”. Падчас арышту загадчыца дзіцячых ясляў у Мінску. Была замужам, мела дзіця. Арыштавана 1.9.1933 у Мінску па адрасе: вул. Слясаpная, д. 28/46, кв. 3. Асуджана 9.1.1934 калегіяй АДПУ як “член контррэвалюцыйнай арганізацыі БНЦ” да 5 гадоў ППЛ. Вызвалена 16.1.1939. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 18.4.1956 тpыбуналам БВА. Групавая справа Ш. і інш. № 10182-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.