Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга II  » ШАБЛОЎСКАЯ Кацярына Маркаўна 

ШАБЛОЎСКАЯ Кацярына Маркаўна

[1892, в. Шаpкоўшчына Дзісенскага пав.Віленскай губ., цяпер райцэнтр Віцебскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю адукацыю. У 1918–20 г. член КПБ. З 1926 член “Беларускай сялянска-работніцкай Грамады”. Падчас арышту загадчыца дзіцячых ясляў у Мінску. Была замужам, мела дзіця. Арыштавана 1.9.1933 у Мінску па адрасе: вул. Слясаpная, д. 28/46, кв. 3. Асуджана 9.1.1934 калегіяй АДПУ як “член контррэвалюцыйнай арганізацыі БНЦ” да 5 гадоў ППЛ. Вызвалена 16.1.1939. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 18.4.1956 тpыбуналам БВА. Групавая справа Ш. і інш. № 10182-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".