Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя » Том IV. Кнiга II » ЧАГАН Пётр Мікалаевіч
[1910, в. Забоp’е Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Чэpвеньскі p-н Мінскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам школы в. Капланцы Бяpэзінскага р-на Мінскай вобл. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 10.3.1934. Асуджаны 9.6.1935 пазасудовым органам НКВД за “спробу правядзення тэрарыстычнага акту” (?) да 10 гадоў ППЛ і 3 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пленумам Вярхоўнага Суда СССР 21.12.1960. Групавая справа Ч. і інш. № 17050-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.