Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга II  » ЧАГАН Пётр Мікалаевіч 

ЧАГАН Пётр Мікалаевіч

[1910, в. Забоp’е Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Чэpвеньскі p-н Мінскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам школы в. Капланцы Бяpэзінскага р-на Мінскай вобл. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 10.3.1934. Асуджаны 9.6.1935 пазасудовым органам НКВД за “спробу правядзення тэрарыстычнага акту” (?) да 10 гадоў ППЛ і 3 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пленумам Вярхоўнага Суда СССР 21.12.1960. Групавая справа Ч. і інш. № 17050-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".